Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Урок " Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой".

Дата: 20 февраля 2017 в 19:16, Обновлено 20 февраля 2017 в 19:39
1 366 просмотров

Каго любіш?
Люблю Беларусь!
Так узаемна!
(Пароль паўстанцаў за незалежнасць 1863 года)

У 2017 годзе 155 год першай беларускай газеце "Мужыцкая праўда". Выходзіла яна на беларускай мове ад імя "Яські, гаспадара з-пад Вільні". Аўтap i pэдaктap бoльшacцi нyмapoў «Мyжыцкaй пpaўды» Кaлiнoўcкi. Усяго ў свет выйшла сем нумароў.

11 студзеня 1862 г. Першы нумар "Мужыцкай праўды"
Мужыцкая праўда (Mużyckaja praūda), нелегальная рэвалюцыйна дэмакратычная, першая на беларускай мове газета (друкавалася лацінкаю). Выдавалі ў 1862-1863 гг. Кастусь Каліноўскі, Ф. Ражанскі, С. Сангін (Сонгін), В. Урублеўскі. Выйшла 7 нумароў. Асобныя нумары перадрукоўвалі паўторна (з некаторымі змяненнямі). Газета выдавалася на Гарадзеншчыне (нумар 7, відаць, выйшаў у Вільні) у выглядзе лісткоў не вялікага фармату значным тыражом распаўсюджвалася амаль па ўсёй Беларусі, а таксама ў Літве і Латвіі. Кожны нумар падпісваўся псеўданімам "Яська гаспадар з-пад Вільні". Усе нумары прасякнуты важнейшым пытаннем эпохі - пытаннем зямлі і волі, пафасам барацьбы за свабоду. Газета заклікала беларускі народ да ўзброенай барацьбы супраць самадзяржаўна-прыгонніцкага ладу заклікала беларускіх сялян падтрымліваць польскі нацыянальна-вызвольны рух і адначасова вырашаць свае ўласныя задачы, дабівацца "вольнасці не такой, якую нам цар хоча даць, но якую мы самі, мужыкі, паміж сабою зробімо" (№ 3). Выдаўцы газеты бачыш ва ўзброеным працоўным народзе галоўную, вырашальную сілу сацыяльнага прагрэсу. "Мужык, пакуль здужае трымаць касу і сякеру, бараніць свайго патрапіцьі ў нікога ласкі прасіць не будзе" (№ 1).

Мужыцкая праўда.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.