Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 11.05.2018 №43

Дата: 24 июля 2015 в 16:48, Обновлено 5 февраля в 09:37

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 11.05.2018 №43

Аб тыпавым вучэбным плане

агульнай сярэдняй адукацыі на 2018/2019 навучальны год

         На падставе часткі трэцяй пункта 3 артыкула 167 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

ПАСТАНАЎЛЯЕ:

         1. Зацвердзіць прыкладаемыя:

         1.1. тыпавы вучэбны план пачатковай школы на 2018/2019 навучальны год;

1.2. тыпавы вучэбны план базавай школы на 2018/2019  навучальны год;

1.3. тыпавы вучэбны план сярэдняй школы, школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, на 2018/2019 навучальны год;

1.4. тыпавы вучэбны план вячэрняй школы на 2018/2019 навучальны год;

1.5. тыпавы вучэбны план гімназіі на 2018/2019 навучальны год;

1.6. тыпавы вучэбны план гімназіі-інтэрната на 2018/2019 навучальны год;

1.7. тыпавы вучэбны план ліцэя на 2018/2019 навучальны год;

1.8. тыпавы вучэбны план спецыялізаванага ліцэя на 2018/2019 навучальны год;

1.9. тыпавы вучэбны план сувораўскага вучылішча на 2018/2019 навучальны год;

1.10. тыпавы вучэбны план кадэцкага вучылішча на 2018/2019 навучальны год;

1.11. тыпавы вучэбны план санаторнай школы-інтэрната на 2018/2019 навучальны год;

1.12. тыпавы вучэбны план базавай школы – каледжа мастацтваў на 2018/2019 навучальны год;

1.13. тыпавы вучэбны план сярэдняй школы – каледжа мастацтваў на 2018/2019 навучальны год;

1.14. тыпавы вучэбны план гімназіі – каледжа мастацтваў на 2018/2019 навучальны год;

1.15. тыпавы вучэбны план сярэдняй школы – вучылішча алімпійскага рэзерву на 2018/2019 навучальны год.

2. Устанавіць, што:

пры распрацоўцы вучэбнага плана на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі яслі-сад – пачатковая школа, дзіцячы сад – пачатковая школа выкарыстоўваюць тыпавы вучэбны план пачатковай школы на 2018/2019 навучальны год;

пры распрацоўцы вучэбнага плана на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі яслі-сад – базавая школа, дзіцячы сад – базавая школа выкарыстоўваюць тыпавы вучэбны план базавай школы на 2018/2019 навучальны год;

пры распрацоўцы вучэбнага плана на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі яслі-сад – сярэдняя школа, дзіцячы сад – сярэдняя школа выкарыстоўваюць тыпавы вучэбны план сярэдняй школы на 2018/2019 навучальны год;

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2018 г.

Міністр                                                                                І.В.Карпенка

УЗГОДНЕНА

Міністр фінансаў

Рэспублікі Беларусь

             У.В.Амарын

3 мая 2018 г.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.