Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

20 студзеня 1955 года ў вёсцы Патапаўка (Буда-Кашалёўскі раён) нарадзіўся беларускі паэт і празаік Зэкаў Анатоль Мікалаевіч.

Дата: 21 января 2018 в 12:04, Обновлено 21 января 2018 в 12:09
913 просмотров

Анатоль Зэкаў – вядомы беларускі паэт, празаік, парадыст, лаўрэат літаратурнай прэміі “Залаты Купідон” у намінацыі сатыры і гумару. Яго выступленні перад чытачамі заўсёды праходзяць весела і выклікаюць асаблівую цікавасць. А пасля з’яўлення пісьменніка на тэлеканале “Беларусь-2” у якасці аднаго з вядучых праграмы “Дыя@блог. P.S.” ён набыў яшчэ большую папулярнасць.

Біяграфічная даведка 

                         

     Анатоль Зэкаў нарадзіўся 20 студзеня 1955 года ў вёсцы Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна. У 1977 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1982 – Вышэйшую камсамольскую школу пры ЦК ВЛКСМ (г. Масква), у 1991 – завочна Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання (г. Мінск). Працоўны шлях пачаў у рэдакцыі гомельскай раённай газеце “Маяк”. Потым была камсамольская праца – у Гомельскім райкаме камсамола, у апараце ЦК ЛКСМ Беларусі. З 1985 года – зноў у журналістыцы.  Працаваў у рэдакцыях газет “Чырвоная змена”, “Книга и мы”, часопісаў “Вожык”, “Полымя” і “Вясёлка”, выдавецтве “Мастацкая літаратура”, узначальваў рэдакцыі мінскай гарадской газеты “Добры вечар”, штотыднёвіка “Сталіца” і “Беларускай лясной газеты”.

      Член Саюза пісьменнікаў з 1994 года.    

      Першы верш апублікаваў у 1969 годзе ў газеце “Піянер Беларусі”. У серыі “Першая кніга паэта” дэбютаваў у 1984 годзе ў калектыўным зборніку “Крыло”. Выдаў больш за тры дзясяткі кніг паэзіі, прозы, сатыры і гумару, вершаў і казак для дзяцей. Сярод іх – зборнікі паэзіі “Боль сумлення”, “Аварыя сумлення”, “Лісты да цябе”, “Чарнобыльскі вецер”, “Промнік позірку твайго”, “Пад кронай белых аблачын”, “Параненая памяць”, “Белае сонца бяроз”, прозы “Вясельнае падарожжа ў Стамбул”, “Генеральскі нумар”, сатыры і гумару “Дуэль”, “Дуэль-2”, “Кругі ў галаве”, “Каханне на снезе”, “Тары-бары”, “Вінегрэт пад фуршэт”, “Замарожаныя пачуцці”,  кнігі для дзяцей “Чатыры зярняткі”, “На арэхавым кані”, “Мянтуз сярод мядуз”, “Зязюля Гулюля”, “Кенгуру ці кенгура?”, “Як Гаўка ў космас збіраўся”, “Не казкі пра Сашку”, “Вожык вёз сараканожак”,  “Безбілетны Зай”, “Азбуку вучыў мядзведзь”, “Лічба з літарай сябруюць” і іншыя.

      Творы пісьменніка перакладзены на некаторыя іншыя мовы, уключаны ў школьныя падручнікі, на яго вершы напісаны песні.     

      Лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі і прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі за лепшую кнігу 2007 года ў намінацыі “Сатыра і гумар”. Ганаровы грамадзянін Буда-Кашалёўскага раёна. Аўтар тэкстаў гімнаў лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа.

     Жыве ў г. Мінску.

У 2015 i 2016 годе выйшлi два яго зборнікі паэзіі: Замарожаныя  пачуцці. Літаратурныя пародыі. Мінск, выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, 2015, другi - Белае сонца бяроз. Вершы. Паэма. Эсэ. Мінск,  “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, 2016. З дазволу аўтара прапануем наведвальнікам "Созвучия" азнаёміцца з некаторымі з твораў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.