Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Народны каляндар. Грамніцы

Дата: 7 февраля 2022 в 17:17, Обновлено 7 февраля 2022 в 21:27
277 просмотров

Прыйшлі грамніцы – скідай рукавіцы!
Са старажытных часоў лічыцца, што ў гэты дзень зіма сустракаецца з летам

Прыйшлі грамніцы – скідай рукавіцы!

Са старажытных часоў лічыцца, што ў гэты дзень зіма сустракаецца з летам

У Беларусі з даўніх часоў бытуюць выслоўі, якія і цяпер нярэдка пачуеш: “На Грамніцы — палова зімніцы”. Альбо: “Грамніца — хлебу палавіца, а корму траціна”. Ці вось яшчэ такое рыфмаванае: “Прыйшлі Грамніцы — скідай рукавіцы!” А што такое Грамніцы? Адкуль яны павяліся і чаму іх святкуюць на нашай зямлі?

ФОТА АЎТАРА

Адпаведна народнаму земляробчаму календару, Грамніцы прыпадаюць на люты. Лічылася, што з гэтага дня маглі пачынацца грымоты, навальніцы, таму і такія назвы — “Грамніцы”, “Грамаўнік”, “Грамнічнік”. Яшчэ ў канцы пазамінулага стагоддзя збіральнікі і даследчыкі беларускага эпасу знайшлі сувязь паміж назвай “Грамніцы” і імем язычніцкага бога Грамоўніка. Яму прыпісвалася сіла ўчыняць навальніцы і цёплыя веснавыя дажджы, дабратворныя для расліннасці.

З цягам часу многія народныя традыцыі цесна перапляліся з рэлігійнымі. Так адбылося і з Грамніцамі. Яны супадаюць з хрысціянскім святам, прысвечаным значнай падзеі: на саракавы дзень пасля Раства бацькі прынеслі ў Іерусалімскі храм маленькага Ісуса Хрыста. Католікі адзначаюць 2 лютага Ахвяраванне Пана, а праваслаўныя святкуюць 15 лютага Стрэчанне Гасподняе. У перакладзе з царкоўнаславянскага “стрэчанне” — “сустрэча”. І зноў жа ў народзе гэтую назву трактуюць на свой лад: маўляў, у гэты дзень зіма сустракаецца з летам.
 

Народный календарь: 8–14 февраля 2021 года

І на самай справе, з лютага пачынаецца паступовае аслабленне зімовых маразоў, сонейка ўсё мацней спрабуе прагрэць зямлю-матухну. У гэты дзень пільна прыглядаліся да стану надвор’я. Прыкмет існавала багата: “На Грамніцы адліга — 
з ураджаю будзе фіга”. А яшчэ ў адлігу казалі: “Калі на Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы, дык на Юр’я наесца вол травіцы”. І прыкмячалі: “Калі на Грамніцы дарогу не перамяце снегам, то зіма яшчэ ляжа, а калі перамяце, — хутка вясна”. У гэты дзень спяваюць:
А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне,
Зіма з летам стрэлася, стрэлася.
Лета зіму піхнула, піхнула
I ножачку звіхнула, звіхнула.
Зіма пайшла плачучы, плачучы,
Лета пайшло скачучы, скачучы...
Народный календарь: 1 февраля — 7 февраля 2021 года

Стрэчаньскія песні — першыя вяснянкі. Бо са Стрэчання пачынаецца падрыхтоўка да недалёкіх веснавых работ.
У кожнай мясцовасці ёсць свае асаблівасці. Да прыкладу, у вёсцы Новае Палессе Лельчыцкага раёна на Стрэчанне абавязкова ўпрыгожваюць елачку, якая сімвалізуе лета, — каб гэтак жа закрасавала і зямля-карміцелька.
Абарона ад злых духаў

Здаўна лічыцца, што незвычайнымі ўласцівасцямі валодаюць грамнічныя свечкі. Асвечанымі ў цэрквах “грамніцамі” абкурваюць хаты — як жывым агнём, які бароніць ад злых духаў. Грамнічныя свечкі захоўваюцца ўвесь год. На Грамніцы імі выпальваюцца “крыжы” на будынках, каб зберагчы жытло ад нябесных стыхій (дажджу, маланкі). А яшчэ крыжападобна засмальваюць поўсць на жывёле, каб адагнаць злых чарадзеяў і ведзьмакоў. Свечкі пакідаюць у хлявах. Іх запальваюць: пры грымотах, калі выганяюць кароў вясною, на засеўках, сустракаючы нованароджанага, у вясельных абрадах, кладуць у рукі нябожчыку.
Іван Лужынскі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.