Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

ВНИМАНИЕ КОНКУРС!!!Районный этап республиканского конкурса исследовательских работ «Мой род, моя семья»

Дата: 26 июня 2016 в 14:46, Обновлено 26 июня 2016 в 15:14
2 343 просмотра

ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні абласнога этапа рэспубліканскага конкурса
даследчых работ «Мой род, мая сям’я»,
у рамках рэспубліканскай акцыі
навучэнскай моладзі «Жыву ў Бeлapyci i тым ганаруся»
і рэспубліканскага краязнаўчага праэкту «Мая Беларусь»Далей...

1.АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. У адпаведнасці з пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Бeлapyci i тым ганаруся» (далей – акцыя), палажэннем аб правядзенні акцыі ад 17.03.2016 № 10-01-28/513 праводзіцца конкурс даследчых работ «Мой род, мая сям’я» (далей – конкурс).

1.2. Удзельнікам<wbr />і конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы (сямейныя калектывы) сярэдніх і старэйшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

2. ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ

Конкурс праводзіцца з 23 мая па 23 снежня 2016 года ў чатыры этапы з вызначэннем на кожным з іх пераможцаў i прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку ва ўстановах адукацыі абласнога падпарадкавання;

другі этап (адборачны) – раённы (гарадскі), праводзіцца да 26 верасня 2016 года;

трэці этап (адборачны) – абласны, праводзіцца ў два туры з 10 па 20 кастрычніка 2016 года: папярэдні тур – з 10 па 14 кастрычніка 2016 года (разглядаюцца справаздачныя прэзентацыі і тэкставыя матэрыялы пераможцаў раённых этапаў конкурсу); выніковы – 20 кастрычніка (творчая абарона навучэнцамі cвaix конкурсных работ, да 10 хвілін);

чацвёрты этап (заключны) – рэспубліканскі, праводзіцца ў два туры: на папярэднім туры разглядаюцца справаздачныя матэрыялы пераможцаў абласных этапаў конкурсу, а на выніковым – творчая абарона навучэнцамі cвaix конкурсных работ.

3. АСАБЛІВАСЦІ ПРАВЯДЗЕННЯ

3.1. Арганізацый<wbr />нае i метадычнае забеспячэнне правядзення конкурсу ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова адукацыі «Уваравічскі цэнтр дзячачай творчасці» (далей – Цэнтр).

3.2. Асноўнымі мэтамі i задачамі конкурсу з'яўляюцца:

далучэнне моладзі да пошукава-даследч<wbr />ай дзейнасці, накіраванай на даследаванне ўласных радаводаў; адраджэнне і перайманне сямейных традыцый і абрадаў; умацаванне сямейных сувязяў; прывіццё даследчых навыкаў, пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцяў навучэнцаў; стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў пазнавальную творчую дзейнасць.

3.3. На конкурс прадстаўляюцца:

уласны радавод (генеалагічнае дрэва, табліца), дзе з максімальнай паўнатой фіксуюцца ўсе сваякі (імя і прозвішча, гады жыцця, месца нараджэння, ступень роднасці (маці, бацька, сястра і далей), як мінімум да чацвёртага калена (да прадзедаў);

генеалагічнае дасье на кожнага прадстаўніка роду, куды ўваходзіць яго біяграфія, выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фатаздымкі, дакументы і г.д;

матэрыял па гісторыі сям’і, роду, дзе ў храналагічнай паслядоўнасці прадстаўлена апісанне жыццядзейнасці сваякоў, а таксама важных для сям’і падзей;

матэрыял, дзе прадстаўляецца апісанне сямейных традыцый і абрадаў, паданняў і легенд, захаваных сямейных рэліквій;

матэрыял па правядзенні антрапанімічных даследаванняў сям’і, роду (паходжанне імёнаў, прозвішчаў);

карт-схема з адлюстраваннем геаграфіі рассялення прадстаўнікоў роду.

Конкурсныя работы павінны абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), назвы конкурсу і тэмы працы, інфармацыі аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўн<wbr />іках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў

3.4. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

адпаведнасць умовам конкурсу;

змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;

улік сямейных і рэгіянальных асаблівасцей;

творчасць, мастацкая прываблівасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу.

3.5. На другім раённым этапе конкурсу праводзіцца прагляд творчых справаздач і вызначаюцца 3 лепшых творчых работы, якія найбольш поўна і ярка адлюстроўваюць сямейныя і рэгіянальныя асаблівасці.

3.6. Конкурсныя матэрыялы на раённы этап конкурсу дасылаюцца да 26 верасня 2016 года ў Центр.

Конкурсныя работы прадстаўляюцца ў друкаваным варыянце і на электронным носьбіце, суправаджаюцца прэзентацыяй з тэкставым матэр’ялам, а таксама заяўкай, якая ўключае: поўную назву ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), назву конкурсу і тэму працы, інфармацыю аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўн<wbr />іках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

3.7. Конкурсныя матэрыялы удзельнічаюць у абласным этапе конкурсу.

4. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ, УЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ

4.1. Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе арганізацыйным камітэтам ствараецца журы, якое:

аценьвае работы прадстаўленныя навучэнцамі;

вызначае пераможцаў адпаведных этапаў конкурсу;

прадстаўляе рашэнні (пратаколы) па выніках конкурсу ў адпаведныя аргкамітэты .

У адпаведнасці з умовамі конкурсу на кожным этапе журы вызначае пераможцаў і прызёраў.

4.2. Выніковы тур (творчая абарона даследчых работ) абласнога этапа конкурсу адбудзецца 20 кастрычніка 2016 года ў Цэнты турызму (г.Гомель, пр.Кастрычніка, 36а, тэл. 8 (0232) 26 22 72).

4.3. Пераможцы і прызёры раённага этапу конкурсу (6 лепшых работ) ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені аддзела адукацыі, спорту і турізму.

Конкурсныя матэрыялы пераможцаў ўдзельнічаюць у абласным этапе конкурсу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.