Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

СВЯТА"КАМАЕДЗIЦА"

Дата: 6 мая 2017 в 21:23, Обновлено 9 мая 2017 в 18:57
744 просмотра

Вучнi 4 класса падрыхтавалi (з выхавацелем Суканьковай Н. Н.) свята "Камаедзiца", адно са святаў беларускага народнага календара. Упершыню гэта свята апiсана ў 1874 г. С. Нячаевым i грунтавалася на матэрыялах з ваколiцаў Бягомля. Згодна з апiсаннем, свята адбывалася заўсёды напярэдаднi Благавешчання (Звеставан ня) 6 красавіка н. с. i прысвячалася мядзведзю. У гэты дзень падавалася адмысловая ежа: спачатку гатаваўся сушаны рэпнiк (травянiстая раслiна з сямейства крыжакветных) у знак таго, што мядзведзь ужывае пераважна раслiнную ежу, травы.Далей...

Наступнай стравай быў аўсяны кiсель, бо мядз ведзь любiць авёс. Пасля кiсялю елi гарохавыя камы (кашу цi галушкi з адваранага i тоўчанага гароху), таму нiбыта i сам дзень атрымаў назву «Камаедзiца». Пасля абеду ўсе старыя i малыя клалiся, але не спалi, а безперапынку павольна перакочвалiся з боку на бок, каб гэта максiмальна нагадвала пераварочванне мядзведзя. Цырымонiя гэта працягвалася каля дзвюх гадзiнаў i рабiлася дзеля таго, каб мядзведзь лёгка ўстаў са сваёй зiмовай бярлогi. Пасля абеду сяляне ўжо не займалiся сваiмi дзённымi работамi, а святкавалi. Па перакананнi сялян, як адзначалася, мядзведзь на Звеставанне абуджаецца ад зiмовай спячкi, устае з бярлогi. Таму яго i сустракалi з добразычаннямi.

https://gymnbk.schools.by/photoalbum/210900

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.