Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

6 лютага 1914 года нарадзіўся беларускі пісьменнік і паэт Аркадзь Куляшоў

Дата: 6 февраля 2021 в 19:38, Обновлено 6 февраля 2021 в 20:05
258 просмотров

Смяяцца хочаш — смейся, як дзіця.
Перад сабой і светам будзь праўдзівы.
Прымай як дар жыццём пасланы дзень,
I, можа, кніга гэта век імклівы
Дагоніць і абгоніць, як прамень.

Аркадзь Куляшоў

1914 —1978

       Паэт, перакладчык, сцэнарыст, грамадскі дзеяч. Народны паэт Беларусі (1968). Заслужаны работнік культуры  УССР (1973). Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1946, 1949), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1970), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968).

     Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. у вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля заканчэння Саматэвіцкай сямігодкі ў 1928 г. паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум, а ў 1931 г. перайшоў на першы курс літаратурнага факультэта Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута, дзе правучыўся да вясны 1933 г. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1934), на  беларускім радыё (1934—1936), літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР (1936—1937).

     Памёр 4 лютага 1978 г. у Нясвіжы, пахаваны на Усходніх могілках у Мінску

     . У 1926 годзе, калі яму, вучню Саматэвіцкай школы, было ўсяго 12 гадоў, надрукаваў свой першы верш у Клімавіцкай акруговай газеце «Наш працаўнік».

     У рэспубліканскім друку выступіў з творамі ў 1927 г.  у часопісе «Чырвоны сейбіт». Аўтар кніг паэзіі «Росквіт зямлі» (1930), «Па песню, па сонца!..», «Медзі дождж» (абодва — 1932), «У зялёнай дуброве» (1940), «Добры чалавек» (1941), «На сотай вярсце» (1945), «Новая кніга» (1964), «Сасна і бяроза» (1970), «Мая Бесядзь» (1973), «Хуткасць» (1976), «Крылы» (1985), «Профілі» (1987), «Маналог» (1989) і інш. Напісаў паэмы «Крыўда» (1930), «Аманал» (1933), «Хлопцы апошняй вайны» (1940), «Баранаў Васіль» (1941), «Сцяг брыгады» (1943), «Прыгоды цымбал» (1944), «Дом № 24» (1944), «Простыя людзі» (1949), «Грозная пушча» (1958), «Цунамі» (1968), «Далёка да акіяна» (1972), «Варшаўскі шлях» (1973), «Хамуціус» (1975) і інш. Паэт напісаў сцэнарыі фільмаў «Чырвонае лісце» (з А. Кучарам, паст. у 1958), «Першыя выпрабаванні» (па трылогіі Якуба Коласа «На ростанях», 1960—1961), «Запомнім гэты дзень» (з М. Лужаніным, паст. у 1967).

     Перакладаў на беларускую мову творы А. Пушкіна, І. Катлярэўскага, Т. Шаўчэнкі, М. Рыльскага, С. Ясеніна, У. Маякоўскага, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, К. Куліева, Г. Лангфела і інш. Выйшлі Зборы твораў у двух (1957, 1964), чатырох (1966—1967) і пяці (1974—1977) тамах. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Імeм Аркадзя Куляшова нaзвaны дзяржаўны ўніверсітэт у Магілёве, вуліцы ў Мінску і Магілёве, у Мінску на доме № 7 па вуліцы Янкі Купалы, у якім жыў пісьменнік, усталявана мемарыяльная дошка, дзейнічае літаратурны музей народнага паэта ў вёсцы Новыя Саматэвічы Касцюковіцкага раёна.

Читать полностью: https://narbel.bsu.by/arkadz-kulyashov/

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.