Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

"Уладзімір Караткевіч: Быў. Ёсць. Будзе”

Дата: 10 декабря 2015 в 17:55, Обновлено 11 декабря 2015 в 23:40
1 377 просмотров

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч - класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, драматург, кінасцэнарыст, публіцыст, перакладчык.
Уладзімір Караткевіч стаў адным з духоўных сімвалаў сучаснага беларускага адраджэння. Яго актыўная жыццёвая пазіцыя, сумленне патрыёта і грамадзяніна, якога больш за ўсё хваляваў лёс беларускага народа, выклікалі часам крытычнае стаўленне і незадавальненне ідэалагічных "ахоўнікаў парадку". Некаторыя творы ўдавалася апублікаваць праз шмат гадоў пасля напісання, а многія так і не былі надрукаваны пры жыцці пісьменніка. Аднак уклад Уладзіміра Караткевіча ў развіццё беларускай літаратуры, абуджэнне гістарычнай памяці народа бясспрэчны. Яго творчасць атрымала шырокае прызнанне чытачоў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Значэнне творчасці пісьменніка ў тым, што Караткевіч паказвае: беларускі народ, нягледзячы на шматлікія пакуты і выпрабаванні, трагічныя падзеі ў яго гісторыі, застаўся народам вялікай душы і светлага розуму, не страціў свайго нацыянальнага аблічча.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.