Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

14 лютага - Міжнародны дзень дарэння кніг!

Дата: 13 февраля 2019 в 21:31, Обновлено 13 февраля 2019 в 22:56
320 просмотров

Свята ўзнікла ў 2012 годзе і з таго часу штогод адзначаецца ў самых розных краінах свету. Свята акцэнтуе ўвагу грамадскасці на кнігах як на самым лепшым у свеце падарунку. Бо яны вельмі карысныя, дзякуючы ім чалавек можа даведацца нешта новае для сябе. Кнігі дапамагаюць развівацца і ўдасканальвацца.

Ініцыятарам стварэння Міжнароднага дня дарэння кніг стала грамадзянка Злучаных Штатаў Амерыкі Эмі Бродмур. Яна з’яўляецца аўтарам сайта дзіцячай кнігі ў сябе на радзіме. Аднойчы адзін з трох яе сыноў пацікавіўся, чаму ў календары адсутнічае дзень, прызначаны для бескарыслівага дарэння кніг адзін аднаму? Дзякуючы дзіцячай цікаўнасці ў галаве Эмі і з’явілася ідэя стварэння свята. Ініцыятыву Эмі Бродмур падтрымалі яе блізкія, знаёмыя, калегі, сябры з сацыяльных сетак, так ідэя распаўсюдзілася па ўсім свеце.

Заклад поспеху буккросінгу – любоў да кніг і… кропелька шчодрасці.

Раптам менавіта ваша кніга, трапіўшы ў нечыя рукі, зменіць жыццё іншага чалавека!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.